Subscribe feed

Вірусастваральнікі абараняюць свае прадукты карыстацкімі дамовамі

30 красавіка 2008

Распрацоўнікі шкоднасных праграм для абароны сваёй "інтэлектуальнай уласнасці" пачалі ўжываць карыстацкія дамовы (EULA).

Дамова EULA (Ліцэнзійная дамова для канчатковага карыстача) складаецца паміж уладальнікам праграмнага прадукта і карыстачом яго копіі. У выпадку з легальнымі камерцыйнымі рашэннямі дамова EULA можа ўжывацца для прыцягнення да адказнасці тых уладальнікаў кампутараў, якія працуюць з пірацкімі копіямі праграм або выкарыстаюць прыкладанні ў незаконных мэтах.

Для шкоднасных праграм ужыванне EULA выглядае абсурдным - бо сам факт выпуск віруса або траяна ўжо з'яўляецца правапарушэннем. І, тым не менш, у файле дапамогі апошняй мадыфікацыі шкоднаснай праграмы Zeus супрацоўнікі кампаніі Symantec  выявілі тэкст карыстацкай дамовы.

У дакуменце на рускай мове гаворыцца, што кліент не мае правы распаўсюджваць праграму ў любых камерцыйных і не камерцыйных мэтах, не звязаных з інтэрасамі прадаўца. Аўтары Zeus патрабуюць ад пакупнікоў праграмы выплаты грашовых узнагарод за абнаўленні, не звязаныя з памылкамі ў працы.

У выпадку невыканання пунктаў карыстацкай дамовы Zeus кіберзлачынцы абяцаюць пазбавіць кліентаў усялякай тэхнічнай падтрымкі і адправіць зборку бота ў антывірусныя кампаніі.

top of hotblogs.org.ua

рэкамендуем прачытаць таксама

Каментаванне не дазволенае.

Rambler's Top100